Апалогія барбарства
current mood: thought by thought comes
current song: Kirill Pokrovsky - [2002 - Divine Divinity] - The Lake of Eternal Darkness
Даўно намагаліся апісаць свае думкі наконт адной тэмы.
Спачатку варта зазначыць, што шматлікія словы часам не толькі губляюць сваё першазначэнне, але і цалкам змяняюць людскія ўяўленні пра рэчаіснасць праз навязаныя стэрэатыпы, якія адгэтуль непарыўна крочаць за сутнасцю той ілі іной з'явы. Таму тут варта пайсці шляхам адыхода ад семантычных уяўленняў і паспрабаваць прыйсці да сутнасці феномена праз дакладныя праявы.
Зараз хацелася б распавесці пра такую рэч, як барбарства. Размова пойдзе не пра апісанне дадзенай з'явы ў цывілізацыйнымм сэнсе, як стадыі развіцця вытворчых зносін, а хутчэй у культурна-сацыяльнай і нават духоўнай. Так сталался, што барбарамі часцей за ўсё называлі тых, што "іншы". Чужынцаў, якія жылі па-за межай знаёмай прасторы. А так ўжо склалася, што чужынцам варта было прыпісваць не самыя годныя звучкі і modus vivendi, які выклікае ў лепшым выпадку непаразуменее. Невуцтва і невядомасць ствараюць забабоны, неабгрунтаваныя абагульненні і, як вынік, памылковыя тэзы. Між тым, калі абстрагавацца ад разумення барбара, як таго, хто жыве паводле дзікунскіх незразумелых звычаяў, можна ўжо і з пункту гісторыі гаварыць пра пэўны шэраг этнасаў антычнасці і ранняга сярэднявечча, якія прынята лічыць "барбарскімі".
Але наколькі дасканалая пазіцыя тагачаснага "цывілізаванага" грамадства (а гэта і позняя Рымская імперыя, вядомая сваімі "o mores!", и пасля - Візантыя з не меньшным градусам распусты і інтрыганцка-здрадніцкім тыпам палітычнай культуры) датыкальна сваіх суседзяў? Мы лічым, нельга гаварыць пра барбарства як нейкую дэзарганізацыю: кожнае племя мела сваю іерархію старшыньства паміж усімі членамі, дакладнай замацаванасцю палітчычных і сацыяльных роляў, непісаныя (а таму і невідавочныя для прыхадняў) запаветы і традыцыі. Цывілізацыя заўсёды атаесамляецца з аддзяленнем ад прыроды, чым яе прадстаўнікі з старажытнасці і дагэтуль (наколькі падставова?) ганарацца, смеючыся над "паганусамі". Але тая механічнасць, уведзеная дзеля рацыяналізацыі (а рацыё - з'ява сама па сабе пазанатуральная) жыццядзейнасці соцыума, і ў сістэме дзяржавы, і права, і связаных з імі культаў, павольна забівае прыродную адаптацыю чалавека, пазбаўляючы яго волі існавання ў натуральным асяроддзі, а па сутнасці, робячы яго слабейшым як адзінку.
Што прапануе замест сінтэтычнасці цывілізаванага быцця "дух барбарства"? Калі звярнуць увагу на ментальнасць "барбараў", мы заўважым, што ў ёй не так шмат бяссэнсовай хаатычнасці, якая звычайна ёй прыпісваецца. Па сутнасці свет барбара наадварот цалкам пазбаўлены фрагментарнасці і праз гэта - бяссэнсоўнасці. У адзіным малюнку яго сусвету ўсё знаходзіцца менавіта на тых месцах, якіх павінна. Яго розум свабодны ад прэса дуалізму, характэранага для монатэізма (які сфармаваўся як раз у рэгіёне з найбольш старажытнай урбаністычнай культурый) ці антаганістіычнасці духу-матрэрыі. Сэнс, такім чынам, напаўняе кожную з'яву, кожнае дзеянне, кожны прадмет. Барбар - гэта тып чалавека (ужо чалавека ў поўным сэнсе!), найбольш набліжанага да прыроды, яшчэ не згубіўшага гармоніі з ёй і яе пачаткам у самом сябе. І ў гэтым усім яго разуменне сакральнасці, яшчэ не зышоўшай з гэтага свету і не засланай далёка ў недасягальныя нябёсныя прасторы (небеспадстаўна шмат хто лічыць паганства і пантэізм роднаснымі).
Гэта тая істота, якая ўжо разумеючы сваю адрознасць ад іншых стварэнняў і, пэўным чынам змяняючы навакольны свет, яшчэ прызнае над сабой уладу стыхій і рухаецца ў адных рытмах з імі.
У супрацьстаянні мёртвага (штучнага, сінтэтычнага, механічнага) і жывога Барбар заўсёды на баку жывога: ён сам і ёсць увасабленнем чалавечай вітальнасці: воля да жыцця заўсёды кіравала падобныя народы на іх шляху да вялікіх заваёваў і перасяленнаў. Да і што казаць, калі і нашы продкі да Вітаўта ўключна перамагалі і стваралі незалежна ад таго, а, не выключна, у тым ліку з-за таго, што мелі ад суседзяў характарыстыку "барбараў". Аднак, як мы ведаем, гэта не замінала ім мець арганізацыю не горш, тым у іншай заходнееўрапейскай дзяржавы. Барбар дынамічны і зменлівы, як само жыццё, але не хаатычны, як можа падацца.
Больш таго, мы маем смеласць лічыць, што па сутнасці і сённяшні чалавек не перастаў быць барбарам, і ў прыватнасці нават мы з вамі. Гісторыя ХХ стагоддзя добра паказала, што цывілізацыя наўпрост сапсавала былых барбараў, не ператварыўшы іх у нешта больш дасканалае. Але мы і зараз на разгалінаванні, каб урэшце даведацца, наканавана нам цалкам адмовіцца ад рэшткаў таго самага светаадчування цалкам, да чаго яно ўсё ідзе, ці нарэшце ўсведаміць, што падсвядомае змрочных людзей лясоў і балот і ў каменных мегаполісах працягвае вырашаць, кім мы ёсць, і выкарыстаць гэтае ўсведамленне дзеля набыцця некалі згубленай моцы. У цэнтры ляснога гушчару, каля берага бязлюднага возера ці хаця б на рэштках урбаннага індустрыялізму – пакінутых фабрыках і паўзруйнаваных прамысловых будынках – кожны з вас напэўна і сам падсвядома зможа адчуць, што тое, пра што мы напісалі, больш чым просты міф. Мы ўсе яшчэ – таксама яны.






О боже... а как можно перевести? *улыбнулся*
Существуют ли какие-нибудь переводчики (желательно, онлайн) с белорусского на русский?
Если я правильно понял, тут вы говорите о варварстве и его проявлениях как в античности и средних веках (относительно "цивилизованных" народов). Также о его проекции в мир современный. Ну так вот, честно говоря, чувствую себя варваром.
Кстати, на прилавках учебники по белорусскому у нас не встретишь.